Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Чаго ты плачаш апаўночы
Сьлязьмі, як росамі крыніц?
Яшчэ у красках твае дні,
Чаго-ж ты плачаш апаўночы?

Лепш смутак песьняй адгані,
Калі цьвітуць зарою вочы…
Чаго-ж ты плачаш апаўночы
Сьлязьмі, як росамі крыніц?

1925 г.