Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Ты ужо сказала мне на ростань,
Як мы стаялі ля крыніцы:
— Ня буду плакаць і журыцца, —
Ты ўжо сказала мне на ростань.

— Не адцьвітуць ў душы зарніцы,
Хоць разьвітаемся папросту!.. —
Ты ўжо сказала мне на ростань,
Як мы стаялі ля крыніцы.

1925.