Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

III

Выйду ў поле я
Ў залаты прастор,
Там прывольная
Рунь кудравіцца…
І пад водгульле,
Пад вясновае
Буйна гольлямі,
Славай новаю
Цёмна-сіні бор
Кучаравіцца.
А пры тым бары
Ой, залоціцца,
Пад акном гарыць
Залаты усход.
Рэчка шустрая
Песень хвалямі,
Чыстай люстраю
Ды каралямі
Вольна коціцца
Пад аер-чарот.