Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

А над рэчкаю,
Над крыніцаю
Хутары стаяць,
Усьміхаюцца, —
Вачмі-зорамі,
Зараніцамі,
Сьветла-чыстымі,
Прамяністымі
Ў лона сініх вод
Углядаюцца.
Выйду ў поле я
Ў далячынь-прастор,
Там прывольная
Рунь кудравіцца,
І пад водгульле,
Пад вясновае,
Сьветлай воляю,
Славай новаю
Цёмна-сіні бор
Кучаравіцца.

1924 г.

|}