Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

калі крылася
поле туманам…
Над абліччам маім
ды заспаным
ты снавала
да сонца,
ой, рана —
пражу сноў
залатога маленства.

І схілялася
ўвечары нішкам,
як у лузе
вярба над крыніцай…
Вочы ў сьне
пачыналі журыцца,
ціха капалі
сьлёзы-брусьніцы…
Ты стаяла
і плакала нішкам.

І пазнаў я
жыцьцёвую тайну, —