Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

і зажурацца
зоры ў міганьні…
Я пайду
падзіўлюся,
як ў раньні
зоры ўзор
вышываюць ў тумане, —
пад гарой
пакуль сонца
узыдзе.

Прасьпявай мне
маленства песьню,
што сьпявала
ня раз над калыскай…
Дарагую
і сэрцу блізкую
прасьпявай мне
такую песьню:

Ой, над яварам,
над крыніцаю
пахіліліся