Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

дзьве вярбы…
Пахіліліся,
зажурыліся
ў песьнях
радасьці
і журбы!..

А пад вербамі,
пад зялёнымі
цякла рэчанька
ды адна…
Над тэй
рэчанькай
задумёнаю
я журылася
ад відна.

Колькі звонкаю
сваёй музыкай
мне навеялі
хвалі дум!..
Як туманіцца
поле раніцай,