Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/133

Гэта старонка не была вычытаная

чым падзякую
маці табе?..
.......
Будзе лепш,
калі песьня
ў завеях
ціхі сон
на кургане разьвее —
каб заплакалі
ў полі каменьні!..
Толькі ты
гэтых сьлёз
не адчуеш…
Не адчуеш і сэрцам
каменьняў!..
Яны сьвецяць
у жвірыстых сьценях, —
яны плачуць,
як вецер асеньні…
Толькі ты
гэтых сьлёз
не адчуеш…