Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Супроць цячэньня вады
Зможа толькі жывое паплыць.М. Багдановіч.


∗     ∗

Жыцьцё — глыбінь!
На глыбіні
Ты бачыш
Цёмны свой адбітак,
Зялёнай цінаю
Пакрыты;
Яго нясуць
У бурах дні!..
Нясуць…
І крышаць на кускі;
І точаць гніль,
Як хвалі мора…
Цалуюць вобраз
Твой з дакорам