Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАВІЛІСЯ СЬЦЕЖКІ…

Завіліся сьцежкі
(сьцежкі ў журавінах)…
Над вадою ветры
спавілі прастор…
........
Зацьвілі на травах
скроні ў ветрасіні;
зацьвілі увосень
пад усьмешкай зор…

Над вадою вербы
асыпаюць лісьце,
асыпаюць ў хвалі
пацеркі брусьніц…

Плачуць і сьмяюцца
вочы ў жоўталісьці…