Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

Месяц-юнак,
круглаліцы, бялявы,
поглядам ніжа
вазёрную глыб,
косы спусьціўшы
на ўдумныя зьявы,
ціха плыве
над разлогам сяліб.

Зоры гараць
па-над возерам вольным,
човен цалуе
спакойную сінь,
плаўна калышыцца
ўзмахам павольным,
будзіць нямую,
застыўшую плынь.

1923 г.

|}