Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

А Ў ПАЛЁХ, ПАЛЁХ…

А ў палёх, палёх
Ды быльнёг палёг,
Зацьвілі сады
Цьветам-шэраньню…
........
І ў далёкі край,
За Дунай, Дунай,
Над сялом плывуць
Гусі шэрыя!

„Ой, куды, куды вы,
Ды шэрыя гусі…
Ці-ж няма вады вам
Тут на Беларусі?

Ці-ж няма крыніц вам
Ў любай Беларусі!..