Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

На чужыну-край,
За Дунай, Дунай,
Ды плывуць ключом
Гусі шэрыя!..

„Ой, куды, куды вы,
Ды шэрыя гусі…
Ці-ж няма вады вам
Тут на Беларусі?..

Ці-ж няма крыніц вам
Ў любай Беларусі!
Ой, куды, куды вы,
Гускі, мае гусі?“
........
1926 г.

|}