Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

Як вольны табар пры агні,
Сядзяць у сьвітках саматканых
Малыя хлопцы. Ў тыя дні
Цьвіла фантазія півоняй,
Было так весела ўсягды, —
Таму вы й мілы мне сягоньня,
Мае дзіцячыя гады!..

Так мілы,
Сэрцу дарагія
Дзіцячых сноў
Былыя дні.

Як сьведкі,
Вобразы жывыя
Ў красе
Паўночнай цішыні,
Вы ўстаіцё перада мною
На сьцежках
Сьветлае вясны…
Шумяць дзе ў полі
Тры сасны;