Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Каб адпачыць
Я мог душою.

І там, дзе плакаў я ці мала
І выпіў боль душы да дна, —
Хачу, каб вечна красавала
Прыгожа-сьветлая вясна.

Вясна!.. Вясна!..
У цьвеце нівы,
Цьвітуць над возерам сады.
Шырокай радасьці прылівы
Хвалююць сэрца пералівам
Ў грудзёх вяснова-маладых!..

26-VII—26 г.
Дараўка.

|}