Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

III

— Дзе лозы ніцыя ў тумане
Журбу выплаквалі да дна,
Там адзінока на кургане
Расла зялёная сасна.
Расла і гнулася ў тумане
Забытай кветкаю адна!..
Ніхто ў асеньнім адцьвітаньні
Яе сьпеў-водгульля ня знаў!..
І толькі помню вось адно я…
Як тухлі зоры над гарой, —
Сьпявалі ўвечар пад сасною
Сьляпы жабрак з павадыром.
Стаяў жабрак… І пад крысою
Жывыя струны закранаў,
Яны зьвінелі пад рукою,
А ў лузе вецер з асакою,
Да долу вербы нагінаў.