Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

Глядзелі ў даль сьляпыя вочы,
Шукалі вобмацкам далін,
Шукалі шчасьця апаўночы
У песьнях-повеях калін.
І ўспомніў дзед…
— Хоць гора многа,
Чаго-ж так рана за сялом
Майго жыцьця шляхі-дарогі
Пяском у ветрах замяло?
Чаго так рана ў сэрцы чулым
Зьвініць апошняя струна?
Яшчэ яна не ўскалыхнула
Маёй душы, глыбіні—дна!..
Яшчэ ня пройдзены дарогі,
А ўжо на дне маёй душы
Краса пунсовая разлогаў :
Туманам-золкасьцю імжыць!..
Так думаў дзед… І ў срэбра—росы
Пажоўклых кветак і травы
З вачэй цяклі брусьніцы-сьлёзы,
І там на ростанях бярозы
Хісталі вецьцем, як жывым…