Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

Плыве човен
вады повен
ды гайдае хвалі…
Завіліся
тыя сьцежкі
ў пацеркі-каралі.

І сьмяюцца
кары вочы
кветкай-сонцавеем…
Толькі ў полі
на прывольлі
ветры веюць, веюць…

Плыве човен
вады повен,
човен у зацішку!..
Ня журыся,
усьміхніся,
усьміхніся нішкам!..

Ці гады,
як тыя хвалі,
хвалі на прымор‘і…