Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

КУДЫ ВЕЦЕР ВЕЕ…

Куды вецер вее,
Туды вербы гнуцца…
Гнуцца верхавіньнем
Ў лузе пры дарозе…
Вочы у завеях
Плачуць і сьмяюцца…
Белыя бярозы
Стынуць на марозе.
Выйду апаўночы,
Выйду за дуброву,
Над вадой дуброва
Вяне-адцьвітае.
І заплачуць бровы,
Засьмяюцца вочы.
Дзе-ж ты, дарагая?
У сябе спытаю.
Можа адзінока,
З вёдрамі на кладцы,