Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

Думае-гадае
Любая дзяўчына…
І адкажа сэрца:
Там яна далёка
Кужаль дапрадае,
Ўвечар, пры лучыне.
І здаецца, бачу,
Як гарыць лучына;
Як гарыць і гасьне,
Ціха дагарае.
Колькі сьлёз і плачу.
У вачох дзяўчыны,
У вачох асмуглых,
Цёмна-смутных — карых!..
Куды вецер вее,
Туды вербы гнуцца…
Гнуцца верхавіньнем
Ў лузе пры дарозе.
Вочы у завеях
Плачуць і сьмяюцца…
Шумныя бярозы
Стынуць на марозе.

1925 г.