Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Пажоўклы клён
Абветраў і абмок,
Нямая сінь
Над возерам упала!
Перада мной
Разгорнута пісьмо,
Што на ўспамін
Дзяўчына мне прыслала.

Ты пішаш мне,
Што ў вас цяпер вясна,
І вербы журацца
Ў зацішку над крыніцай…
Што ты заспанаю,
З сястрою ці адна,
Да сонца йдзеш,
Ідзеш зьбіраць суніцы.