Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

НАВОШТА СЭРЦА Я ПАРАНІЎ…

Даліны крыюцца туманам,
І поле ў ветразі завей…
Навошта сэрца я параніў
Чарнявым поглядам вачэй?!.

Навошта сэрца замарозіў
Вянком халодных тваіх рук?
Цябе сустрэў я на дарозе,
Сустрэў, як родную сястру.

Ня ведаў я, якія сьцежкі
Нас так пасвойму разьвядуць.
Ты толькі ласкавай усьмешкай
Мне падарыла краскі дум.

А іх жыцьцё імчала далей
На хвалях цёмных, як калі…
І кветкі дзікія завялі,
Ў душы ўспамінам адцьвілі!..