Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

НА ВАЗЁРЫ АСЕНЬНЯЯ СІНЬ…

На вазёры асеньняя сінь
Асыпае крамяныя росы…
Стрэнь жыцьцё!.. І вянок прынясі!..
Пазьбірай залацістую россып,
Што рассыпала кволая сінь…

Пазьбірай пад пялёсткамі рунь,
Што рассыпала ў просіні восень!..
Я за гэта табе падару
Сваіх дум залатыя калосьсі!..
Пазьбірай толькі пацеркі-рунь…

На вазёрах асеньняя сінь
Асыпае крамяныя росы…
Стрэнь жыцьцё!.. І вянок прынясі!..
Пазьбірай залацістую россып,
Што рассыпала ў беразе сінь…

1926 г.