Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

КОЦЯЦЦА ПАЦЕРКІ РОС…

Коцяцца пацеркі рос,
Завіваюцца песьні
ў дасэні;

Сьветлай усьмешкаю зор
Коцяцца пацеркі
рос!

Там на шляху ля бяроз
У вечар маўклівы
асеньні

З песьнямі стрэў Беларусь
Там на шляху
ля бяроз!

1926 г.