Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

ТРЫОЛЕТ

Як струны звонкія цымбалаў,
У сэрцы песьня зазьвінела
І змрокла ў лузе анямелым,.
Як струны звонкія цымбалаў.

Яна у думках зарунелых
Расою раньняй не апала…
Як струны звонкія цымбалаў,
У сэрцы песьня зазьвінела.

1925 г.