Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

БУДУ Ў ДУШЫ МАЛАДЫМ!

Сыплюцца каплі вады
І крышталяцца ў возеры
сінім;

Звонкай расою крыніц
Сыплюцца каплі
вады…

Буду ў душы маладым!..
У радасьці сьлёзы
астынуць;

Астрамі дні адцьвітуць, —
Буду ў душы
маладым!..

1925 г.