Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

ІДУ ДАРОГАЮ АДЗІН…

Іду дарогаю адзін…
Паўзуць вужакі з-пад каменьняў,
Вакол, як здань, снуюцца сьцені,
Іду дарогаю адзін…

І чую ў посьвісьце асеньнім
Глухія водгукі — Ня йдзі!.. —
Бо ўдзень з дванаццаці гадзін
Паўзуць вужакі з-пад каменьняў.