Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

ТРЫОЛЕТ

Гады завянуць маладыя,
Як кветкі майскія увосень.
Ці можа толькі мне здалося?
Гады завянуць маладыя,

Ды ўсё-ж пад гоман звонкіх сосен
Аб гэтым скажуць і другія:
— Гады завянуць маладыя,
Як кветкі майскія увосень.

1925 г.