Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/97

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Над чаркай возера
Сінеючай вады,
Дзе кучаравіўся
Аер высокі,
Стаяў курган
Забыты, адзінокі,
Свой сьлед на ім
Пакінулі гады.

А ветры сонныя
Купаліся, як дым,
Спакойна веялі
З краін далёкіх.
Паілі дол
Пажоўкла-горкім сокам,
Дзе гаманіў
Сасоньнік малады…
.........