Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Апала сінь… цьвіце па-над раўнінай.
Вяргіні цьвет асыпалі даўно;
І стынуць ў золаце асмуглыя рабіны,
Стаяць і журацца ўвечар пад акном.
І ў жоўтацьвецені пад ярам і далінай
Тане ў каўшох асеньняе віно,
І сьпяць гаі… і сыплюцца лісты…
Зьвіняць акорды ў сэрцы маладым.

1925 г.