мэтоду толькі наглядную, прыводзячы шмат прыкладаў, ілюструючы кожную драбязу.
Паасобныя інструктары павінны весьці свае вучэньні аднастайна, каб рэкруты маглі ўявіць аднальковую ваенную сыстэму мысьленьня і дзеяньня.
Трэба добра наглядаць, каб цераз цэлы час трываньня навукі утрымаць павольны настрой рэкрута, поўны веры і пашаны да сваіх кіраўнікоў. Дасягнуць гэтага можна праз адпаведную практыку пры добрай волі і захоўваньні рупнасьці, праз сыстэматычнае разьвіцьцё сілы духа і цела з поўным выкарыстаньнем часу, пры ахвотнай дапамозе афіццэраў і шэрэнговых інструктароў.
Каб мэтазгодна выкарыстаць кароткі час вышкаленьня, трэба штодня перарабляць з інструктарамі ўвесь матар‘ял, які становіць праграму заняцьцяў чарговага дня.
Гэтая праграма адрозьнівае дзьве фаазы вышкаленьня.
Першая фаза вышкаленьня 1 — 4 тыдні ўва ўсім сваім працягу мае на мэце шкаленьне паасобнага жаўнера (шэрэнговага) ў фармальнай муштры,