Старонка:Востраў скарбаў.pdf/69

Гэта старонка была вычытаная

шчасце“, а заўтра як-небудзь інакш. А па-нашаму — як ахрысцілі судно, так яно заўсёды і павінна называцца. Мы не змянялі назвы „Касандры“, і яно шчасліва даставіла нас дамоў з Малабара пасля таго, як Інглэнд захапіў віцэ-караля Індыі. Не змяняў свайго прозвішча і „Морж“, стары карабль Флінта, а золата на ім было столькі, што ён ледзь не затануў.

— Эх, — пачуў я захоплены голас аднаго найбольш малодшага з нашых матросаў, — які малайчына гэты Флінт!

— Дэвіс, кажуць, быў не горшы, — сказаў Сільвер. — Але я ніколі з ім не плаваў. Я плаваў спачатку з Інглэндам, пасля з Флінтам. А цяпер вышаў у мора сам. Я зарабіў дзевяцьсот фунтаў стэрлінгаў у Інглэнда ды тысячы са дзве ў Флінта. Для простага матроса гэта не так дрэнна. Грошы пакладзеныя ў банк і даюць добры процант. Дзе цяпер людзі Інглэнда? Не ведаю. Дзе людзі Флінта? Большая частка тут, на караблі, і рады, што папалі сюды. Шмат хто з іх жылі на беразе, як апошнія жабракі. З голаду дохлі, далі-бог. Стары П'ю, калі аслеп, пачаў пражываць тысячу дзвесце фунтаў у год, нібы лорд з парламента. Дзе ён цяпер? Памёр і гніе пад зямлёй. Але два гады назад яму ўжо не было чаго есці. Ён жабраваў, ён краў, ён рэзаў глоткі і ўсё-такі не мог пракарміцца.

— Вось і будзь піратам пасля гэтага! — сказаў малады марак.

— Так, але не будзь дурны! — усклікнуў Сільвер. — Аднак, не аб табе размова: ты хоць малады, але недурны. Цябе не ашукаеш, не! Я гэта адразу заўважыў, як толькі ўбачыў цябе, і буду размаўляць з табой, як з мужчынам.

Можаце сабе ўявіць, што я адчуў, калі пачуў, як гэты стары ашуканец кажа другому тыя-ж самыя ліслівыя словы, якія казаў мне. Калі-б я мог, я забіў-бы яго…

А тым часам Сільвер працягваў гутарку, не западозрываючы, што яго падслухоўваюць:

— Так заўсёды з джэнтльменамі ўдачы[1]. Жыццё ў іх цяжкае, яны заўсёды рызыкуюць папасці на шыбеніцу, але ядуць і п'юць, як баявыя пеўні перад боем. Яны адыходзяць

  1. Джэнтльмены ўдачы“ — прозвішча піратаў.