Гэта старонка была вычытаная
мы не можам рабіць ніякіх захадаў, пакуль не даведаемся, хто з каманды нам верны. Захоўваць асцярожнасць і чакаць — вось усё, што я магу прапанаваць.
— Больш за ўсё карысці ў сучасны момант можа прынесці нам Джым, — сказаў доктар. — Матросы не звяртаюць на яго ўвагі, а Джым — пільны хлопчык.
— Гоўкінс, я цалкам на цябе пакладаюся, — дадаў сквайр.
Прызнацца, я вельмі баяўся, што не апраўдаю іх давер'я. Але абставіны склаліся так, што мне сапраўды давялося выратаваць іх жыццё.
З дваццаці шасці чалавек мы пакуль маглі пакладацца толькі на семярых. І адзін з гэтых семярых быў я, хлопчык. Калі лічыць толькі дарослых, нас было шасцёра супроць дзевятнаццаці.