Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

Мы, нарэшце, выбіліся з сіл. Княгіня ўжо нашто была, як яна сама казала, ходкая — ніякія крыкі яе не трывожылі — аднак і яна адчула стомленасць і захацела адпачыць. У 12 гадзін ночы падалі вячэру, якая складалася з кавалка старога сыру і нейкіх халодных піражкоў з сечанай вянглінай, якія мне здаліся смачнейшымі за ўсякія паштэты; віна была ўсяго адна бутэлька, і то нейкая дзіўная: цёмная з раздутым рыльцам, і віно ў ёй аддавала ружовай фарбай; між іншым, яго ніхто не піў. Стомлены і шчаслівы да знямогі, я вышаў з флігеля: на развітанне Зінаіда мне моцна паціснула руку і зноў загадкава ўсміхнулася.

Ноч цяжка і сыра павеяла мне ў разгарачаны твар; здавалася, рыхтавалася навальніца; чорныя хмары раслі і паўзлі па небе, як відаць мяняючы свае дымныя абрысы. Ветрык трывожна ўздрыгваў у цёмных дрэвах, і недзе далёка за небасхілам нібы пра сябе злосна і глуха бурчэў гром.

Праз задні ганак прабраўся я ў свой пакой. Дзядзька мой спаў на падлозе, і мне давялося пераступіць цераз яго. Ён прачнуўся — убачыў мяне і далажыў, што матуля зноў на мяне раззлавалася і зноў хацела паслаць па мяне, але што бацька яе стрымаў. (Я ніколі не клаўся спаць, не развітаўшыся з матуляй і не папрасіўшы яе благаслаўлення.) Не было чаго рабіць!

Я сказаў дзядзьку, што раздзенуся і лягу сам — і патушыў свечку… Але я не раздзеўся і не лёг.

Я прысеў на крэсла і доўга сядзеў як зачараваны… Тое, што я адчуваў, было так нова і так соладка. — Я сядзеў, ледзь азіраючыся і не варушачыся, павольна дыхаў і толькі час-ад-часу то моўчкі смяяўся, успамінаючы, то ўнутрана халадзеў пры думцы, што я закаханы, што вось яно, вось гэта каханне. Твар Зінаіды ціха плыў перада мною ў змроку — плыў і не праплываў — губы яе ўсё таксама загадкава ўсміхаліся, вочы глядзелі на мяне крыху збоку, запытальна, задумённа і пяшчотна… як у той міг, калі я расстаўся з ёю. Нарэшце я ўстаў, на цыпках падышоў да сваёй пасцелі і аспярожна, не раздзяючыся, паклаў галаву на падушку, нібы баючыся рэзкім рухам патрывожыць тое, чым я быў перапоўнены…

Я лёг, але нават вачэй не заплюшчыў. — Хутка я заўважыў, што да мяне ў пакой бесперапынна западалі нейкія слабыя водбліскі… Я прыпадняўся і зірнуў у акно. Рама яго выразна аддзялялася 21 таямязіча і смутна бялеўшых шыбаў. Навальніца, — падумаў я: — і сапраўды: была навальніца: — але яна праходзіла вельмі далёка, так што і грому не было чутна;