Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

рыстацца «штукай» жыцця: ён памёр ва ўзросце сарака двух год.

Я падрабязна расказаў бацьку пра маё наведванне Засекіных. Ён напоўуважліва, напоўрассеяна слухаў мяне, седзячы на лаўцы і рысуючы канцом хлысціка на пяску. Ён зрэдку пасмейваўся, неяк светла і забаўна паглядваў на мяне — і падбіваў мяне кароткімі пытаннямі і пярэчаннямі. Я першы час не асмельваўся нават выгаварыць імя Зінаіды, але не ўтрымаўся і пачаў расхвальваць яе. Бацька ўсё прадаўжаў пасмейвацца. Пасля ён задумаўся, пацягнуўся і ўстаў.

Я успомніў, што, выходзячы з дому, ён загадаў асядлаць сабе каня. Ён быў выдатны коннік — і ўмеў, значна раней п. Рэры, уціхамірваць самых дзікіх коней.

— Я з табой паеду, тата? — запытаўся я ў яго.

— Не, — адказаў ён, і твар яго набыў звычайны, абыякава-ласкавы выраз. — Ідзі адзін, калі хочаш; а фурману скажы, што я не паеду.

Ён павярнуўся да мяне спіною і хутка пайшоў. Я сачыў за ім вачыма — ён знік за варотамі. Бачыў я, як яго капялюш рухаўся ўздоўж плоту: ён зайшоў да Засекіных.

Ён застаўся ў іх не больш гадзіны, але адразу-ж накіраваўся ў горад і вярнуўся дадому толькі пад вечар.

Пасля абеду я сам пайшоў да Засекіных. У гасцінай я застаў адну старую княгіню. Убачыўшы мяне, яна паскрэбла сабе ў галаве пад чапцом канцом прутка і раптам запыталася ў мяне, ці магу я перапісаць ёй адну просьбу.

— З прыемнасцю, — адказваў я, і прысеў на кончык крэсла.

— Толькі глядзіце, вялікія літары стаўце, — сказала княгіня, падаючы мне змазаны ліст, — ды можа сёння вы гэта зробіце?

— Сёння-ж перапішу.

Дзверы з сўседняга пакоя ледзь прыадчыніліся — і ў адтуліне паказаўся твар Зінаіды — бледны, задуменны, з неахайна адкінутымі назад валасамі: яна паглядзела на мяне вялікімі халоднымі вачыма і ціха зачыніла дзверы.

— Зіна, — а Зіна! — прагаварыла старая. Зінаіда не адазвалася. Я забраў з сабою просьбу старой і цэлы вечар прасядзеў над ёю.

IX.

Мая «страсць» пачалася з таго дня. — Я, памятаецца, адчуў тады нешта падобнае да таго, што павінен адчуць чалавек, які паступіў на службу: я перастаў ужо быць