Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/184

Гэта старонка не была вычытаная

пацалавала пачырванелы на ёй рубец. Бацька кінуў убок бізун і, таропка ўзбегшы на прыступкі ганачка, ускочыў у дом… Зінаіда павярнулася — і, працягнуўшы рукі, закінуўшы галаву, таксама адышла ад акна…

З заміраннем сполаху, з нейкай жахлівасцю неразумення на сэрцы, кінуўся я назад — і, прабегшы завулак, ледзь не ўпусціўшы Электрыка, вярнуўся на бераг ракі. Я не мог нічога зразумець. Я ведаў, што на майго холоднага і стрыманага бацьку находзілі часамі парывы шаленства — і ўсё-такі я ніяк не мог зразумець, што я такое бачыў… але я адразу-ж адчуў, што колькі-б я ні жыў, забыць гэты рух, позірк, усмешку Зінаіды было для мяне немагчыма, што вобраз яе, гэты новы, нечакана прадстаўшы перада мною вобраз, назаўсёды застанецца ў маёй памяці. Я глядзеў бяссэнсна на раку і не заўважаў, што ў мяне ліліся слёзы. Яе б’юць, думаў я… б’юць… б’юць…

— Ну, што-ж ты — давай мне каня! — пачуўся за мной голас бацькі.

Я машынальна падаў яму павады. Ён ускочыў на Электрыка… празяблы конь стаў дыбка і скочыў уперад на паўтара сажня… але хутка бацька ўцішыў яго; ён ударыў яму шпорамі ў бакі і выцяў яго кулаком па шыі. Эх! бізуна няма, прамармытаў ён.

Я ўспомніў нядаўні свіст і ўдар гэтага самага бізуна — і здрыгануўся.

— Дзе-ж ты дзеў яго? — запытаўся я ў бацькі крыху пачакаўшы.

Бацька не адказваў мне і паімчаўся наперад. Я нагнаў яго. Мне абавязкова хацелася бачыць яго твар.

— Ты занудзіўся без мяне? — сказаў ён праз зубы.

— Крыху. Дзе-ж ты згубіў свой бізун? — запытаўся я ў яго зноў.

Бацька хутка зірнуў на мяне. — Я яго не згубіў, — сказаў ён: — я кінуў яго. — Ён задумаўся і апусціў галаву… і вось тут я першы і амаль што не апошні раз убачыў, колькі пяшчотнасці і шкадавання маглі выразіць яго строгія рысы.

Ён зноў паехаў рыссю — і ўжо я яго не мог дагнаць; я прыехаў дадому праз чвэрць гадзіны пасля яго.

«Вось гэта каханне», гаварыў я сабе зноў, седзячы ўночы перад сваім пісьмовым сталом, на якім пачалі ўжо з’яўляцца сшыткі і кнігі: — «Гэта страсць. Як, здаецца, не абурыцца як перанесці ўдар ад якой-бы там ні было… ад самай мілай