ён адразу-ж спыніўся і прыхіліўся каля дзвярэй да сцяны, хацеў загаварыць… і не мог.
Кірылаўна пільна паглядзела на яго.
— Вы, Акім Сямёныч, — пачала яна: — жадаеце паню бачыць?
Ён толькі галавой кіўнуў.
— Гэтага нельга, Акім Сямёныч. Дый навошта? Зробленага не пераробіш, а толькі вы іх патурбуеце. Яны вас цяпер не могуць прыняць, Акім Сямёныч.
— Не могуць, — паўтарыў ён і памаўчаў. — Дык як-жа ж, — прагаварыў ён памалу: — значыцца, так дому і прападаць?
Паслухайце, Акім Сямёныч. Вы, я ведаю, заўсёды былі разважлівы чалавек. На гэта панская воля. А перамяніць гэтага нельга. Ужо гэтата не пераменіш. Што мы тут будзем з вамі разважаць, дык гэта-ж ні да чаго не прывядзе. Ці не праўда?
Акім заклаў рукі за спіну.
— А вы лепш падумайце, — прадаўжала Кірылаўна: — можа лепш папрасіць вам паню, каб аброку вам збавіць, ці што…
— Значыцца, дому так і прападаць, — паўтарыў Акім ранейшым голасам.
— Акім Сямёныч, я-ж вам кажу: нельга. Вы самі гэта ведасце лепш за мяне.
— Так. Прынамсі за колькі-ж ён хоць пайшоў, двор гэты?
— Не ведаю я гэтага, Акім Сямёныч; не магу вам сказаць… Ды што вы — так стаіце, — дадала яне: — прысядзьце.
— Пастаім так. Наша справа мужыцкая, шчыра дзякуем.
— Які-ж вы мужык, Акім Сямёныч? Вы таксама купец, вас і з дваровым параўнаць нельга што гэта вы? Не гаруйце дарэмна. Можа чаю хочаце?
— Не, дзякуй; не трэба. Дык вам домік застаўся, — дадаў ён, адхінаючыся ад сцяны. — Дзякуй і за гэта. Прабачце, панечка.
І ён павярнуўся і вышаў. Кірылаўна паправіла свой фартух і пайшла да пані.
— А, відаць, я сапраўды купцом стаў — сказаў сам сабе Акім, спыніўшыся ў задуменні перад варотамі. — Нішто сабе купец! — Ён махнуў рукою і горка ўсміхнуўся. — Што-ж! Пайсці дадому!
— І, зусім забыўшыся пра навумавага каня, на якім пры-