Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

не было; збожжа ў яго расло лепш, чым у суседа, пчолы роіліся болыш, куры нават часцей несліся; жывёла ніколі не хварэла, коні не кульгалі… Аўдоцця доўга не магла чуць яго імя (яна прыняла прапанову Лізаветы Прохараўны і зноў паступіла да яе на службу ў якасці галоўнай краўчыхі), але пад канец яе агіднасць некалькі зменшылася; кажуць, беднасць прымусіла яе папрасіць ласкі яго, і ён даў ёй рублёў сто… Не будзем вельмі строгімі да яе: беднасць хоць каго скруціць, а раптоўны пераварот у яе жыцці вельмі яе састарыў і ўціхамірыў: цяжка паверыць, як хутка яна пабрыдчэла, як апусцілася і ўпала духам…

— Чым-жа ўсё скончылася? — запытаецца чытач.

А вось чым: Навум, які ўдала гаспадарыў гадоў пятнаццаць, выгадна збыў свой двор другому мешчаніну… Ён-бы ніколі не расстаўся са сваім дваром, калі-б не здарылася наступнай, як відаць, нязначнай акалічнасці: дзве раніцы падрад сабака яго, седзячы перад акном, працягла і жаласліва выў; ён у другі раз вышаў на вуліцу, уважліва паглядзеў на выючага сабаку, паківаў галавой, паехаў у горад і ў той-жа дзень старгаваўся з мешчанінам, які ўжо даўно таргаваў яго двор… Праз тыдзень ён выехаў кудысьці далёка з губерні, новы гаспадар перасяліўся на яго месца, і што-ж? у той-жа самы вечар двор згарэў дашчэнту, ні адна клець не ўцалела, і Навумаў наследнік застаўся жабраком. Чытач лёгка сабе ўявіць, якія прайшлі размовы ў суседстве з прычыны гэтага пажару… Як відаць, ён сваю «задачу» з сабой панёс, цвярдзілі ўсе… Пра яго ходзяць чуткі, быццам ён заняўся хлебным гандлем і моцна разбагацеў. Але ці на доўга? Не такія слупы валіліся, і благой справе рана ці позна прыходзіць благі канец. Пра Лізавету Прохараўну многа сказаць няма чаго: яна жыве да гэтага часу і, як гэта часта бывае з людзьмі такога сорту, ні ў чым не змянілася, нават не вельмі пастарэла, толькі як быццам сушэй стала; прытым, скупасць у ёй надзвычай узмацнілася, хоць цяжка зразумець, дзеля каго гэта яна ўсё запасіць, не маючы дзяцей і не будучы ні да каго прыхільнай. У размове яна часта ўспамінае пра Акіма і запэўняе, што з таго часу, як спазнала ўсе яго якасці, яна рускага мужыка стала надта паважаць. Кірылаўна ад яе адкупілася за вялікія грошы і вышла замуж, пакахаўцы нейкага маладога, белакурага афіцыянта, ад якога цярпела страшэнную муку; Аўдоцця жыве паранейшаму на жаночай палавіне ў Лізаветы Прохараўны, але апусцілася яшчэ на некалькі прыступак ніжэй, апранаец-