акінула позіркам сваю дабрадзейку — свайго любоўніка; страшэнна замерла ў ёй сэрца… яна з крыкам пала сярод пакоя на калені і закрыла сабе твар рукамі… «Дык праўда… праўда?» прашаптала Анна Паўлаўна, і нахілілася да яе… «Гавары-ж» — прадаўжала яна, жорстка схапіўшы Ольгу за руку.
— Матухна! — пачуўся медны голас Васіля. — Вы абяцалі мне не абражаць яе.
— Я хачу… прызнавайся-ж… прызнавайся… ці праўда-ж? праўда?
— Матухна… успомніце… — павольна прагаварыў Васіль.
Гэта адно слова моцна падзейнічала на Анну Паўлаўну. Яна прыхілілася да спінкі крэсла і заплакала.
Ольга Іванаўна ціхенька падняла галаву і хацела кінуцца ў ногі старой, але Васіль стрымаў яе, падняў і пасадзіў на другое крэсла. Анна Паўлаўна прадаўжала плакаць і шаптаць няскладныя словы…
— Паслухайце, матухна, — загаварыў Васіль: — не надрывайце сябе! бядзе дапамагчы яшчэ можна… Калі Рагачоў…
Ольга Іванаўна ўздрыгнулася і выпрасталася.
— Калі Рагачоў, — прадаўжаў Васіль, многазначна зірнуўшы на Ольгу Іванаўну: — уявіў, што можа беспакарана зняславіць чэсную сям’ю…
Ользе Іванаўне стала страшна.
— У маім доме, — прастагнала Анна Паўлаўна.
— Супакойцеся, матухна. Ён скарыстаў яе нявопытнасць, яе маладосць, ён… вы нешта хочаце сказаць? — дадаў ён, убачыўшы, што Ольга парываецца да яго.
Ольга Іванаўна звалілася ў крэсла.
— Я зараз да Рагачова. Я прымушу яго жаніцца сёння-ж. Будзьце ўпэўнены, я не дазволю яму насміхацца над намі…
— Але… Васіль Іванавіч… вы… — прашаптала Ольга.
Ён доўга і холадна паглядзеў на яе. Яна змоўкла зноў.
— Матухна, дайце мне слова не турбаваць яе да майго прыезду. Паглядзіце — яна ледзь жывая. Ды і вам трэба адпачыць. Верце мне: я адказваю за ўсё; ва ўсякім выпадку, пачакайце майго звароту. Паўтараю вам — не мучце ні яе, ні сябе — і паверце мне.
Ён падышоў да дзвярэй і спыніўся.
— Матухна, — сказаў ён: — пойдзем са мною, пакіньце яе адну, прашу вас.
Анна Паўлаўна ўстала, падышла да абраза, да самай