Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Плюгавы вусень
Ўтульную кару
Не абароніць
І не адратуе.

Худыя рыцары
Чужых прыгод
(Хто скіраваў
На блудны троп аглоблі) —
Сабачай зграяй
Ходзяць ля варот,
Грызуць прабой,
Фальцэтам хрыплым скогляць.

Навісла тлом
Рызьзё былых эпох.
І ў рэдкай мгле,
Раскіданай аддалеч,
Пясок грабе
Падрэзаны быльнёг
У роспачным
Апошнім цемрашале.