Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

МЫ МОЦНЫЯ СТРОФЫ СКЛАДАЕМ.

Мы моцныя строфы складаем,
Сьпяваем мы новаму шчыра.
На роспач старэчаму гаю
Бярэзьнік жалезны ўжо вырас.

На рупных прасьветленых кручах
Няхілкія звоняць галіны…
Народжаны ў былях балючых
Павінен у былях загінуць.

Ёсьць думкі — гарачыя коні,
Ёсьць мары — празрыстая кволасьць.
На родным і блізкім усхоне
Заціх нявыразьлівы голас.

Што выцьвіце сёлета ў далях,
На лета даліны ўгноіць…
Адбілася ў срэбных крышталях
І сэрца — такое дурное.