Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

Яго я вясновасьцю ўшчуні,
Пайшоў пад узгорак кашлаты:
Пасуцца на шоўкавай руні
Кусты і мужыцкія хаты.

На злосьць недарэчным пасквілям
Я стаў да ўлюбёнага ў профіль.
Настрой, што пачуцьці злавілі,
Кладу ў колёрытныя строфы.

Кажу я прызначанай любай,
Адчуўшы на сэрцы ўрачыстасьць —
Што ў снох, калі безвач мы любім,
Разойдзецца прыкрая мглістасьць.

На насму навеяных згадак.
Спадае сінявы дагараньне…
Хай шаціі чорнай спагада
Тады аб варожасьці зманіць.

Мы скажам, што ведаем самі
Нязнойдзеных сьцежак айчыну.
Ўраджайнымі дні каласамі
З палёў пераймаюць машыну.

Ў вясновых прэлюдыях глеба
Бярозавым сочыцца сокам…
І нам надзвычайна ганебна
Наступнае славіць далёкім.