Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

3

Як карны меч,
Я думку натачу,
Пайду узброены
Ад перабораў кволых…
Рваў край на шкуматы
Ліхіх віхур ярчук,
І сэрца біцца
Кідаў на шындзёлы.

Па трапяткіх вяршынях
Раньніх вей
Я тойма йшоў
Праз радасьці і ўзрыгі…
І стылі лёдам
У буйнай галаве
Радкі поэм
Недрукаванай кнігі.

Халодным сьліўнем поўз
У жылах жах,
Плынь бурную
Жывой крыві марозіў.