Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Здавалася —
Ў руцэ лязо нажа
У кожнай цені
Стрэчнага ў дарозе.

Мне тых нагод
Давеку не пазбыць…
Звалтузіць рунь ішлі
Прыгоньнікі благія
І восень — ягіня
Часала ля вярбы
Аголены
Распусны свой ашыяк.