Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

6.

Ў блакітавасьці
Сонечных высот,
Як ветразі,
Лунаюць хмар раднянкі.
Ўдратованы
Нялёгкі пераход…
Услалі даль
Бязьлікія паўстанкі.

Над славай будучынь
Працуюць разьбяры,
Праз груд ухаб
Бягуць масты, тунэлі…
Хто спыніць рух
Ўзбунтованай зары?
Хто зрушыць здолее
Сусьвету цытадэлю?
Сшалее груганьнё
У чорнай варажбе,
Ахрыпне ў карканьні
Вакол краіны нашай.