Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Арол драпежны
Белы хвост дзяўбе
І звоніць шпораю
Вусаты маршал.

Паўзьмежным ценем
Ходзіць брудны бот
Ў ардзе гвалтоўнай
Катаў міжнародных —
Спыняе кроў
Прыбой чырвоных рот
І сьлепяць зрок
Рэволюцыйныя паходні.