Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

7.

Сьпявай душа!
У песьнях радасьць ёсьць!
Згубіла цемрадзь
Берагі прыстанку..
Забразгаў ў вокны
Вецер — позьні госьць,
Прабуе ноч
Дзьвярэй тугую клямку.

Прымяў я крокам
Мягкі змрок сяней,
Пакінуў іх
Расчыненымі нахлашч.
Запахлі сьцены
Сьвежай цэглай мне,
Як некалі ў жніво
Снапамі пахла.

Мне прыгадалася
Гарачая пара
І рук напорнасьць
Ў бойцы ураджайнай…