Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

НАД ДРАПЕЖНАЮ ЧАРАДОЮ

Як у навальніцу,
У скронях гром, —
Можа, гэта
Я хворы крышку…
Прыгадалася, як пад сталом
Кошка лавіла мышку…

Прыгадаліся рысы хаты —
Кволай старэнькай бабкі.
Стыне на вуснах
Сьмех пузаты,
Мары бягуць
На пуховых лапках.

З гэтай былі
Я вырас неяк,
Сталі іншымі —
Сны і пачуцьці.
І далекі ад хвіль —
Зладзеяк, —
Болей ня прыду адчуць іх.