Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

Здужала упартая рука
Шаты — зарасьні калючых церняў.
Бачу крыльлі старца — ветрака, —
Згорблены ён нейкі і мізэрны.

Гнецца долу, сыплецца з гары
Друзам даўняй перажытай мэты.
Гэта поле іншасьцю гарыць,
Гэта поле трактарам апета.

Злой бядой дратованы ня раз,
Заранеюць ўзорныя гоні.
Вартавым да стром прыпаў колгас,
За суровым часам на ўздагоне.

Я мінаю зор лірычны шум.
Блізкая, знаёмая дарога…
Ў росных травах я не патушу
Ліхтароў ад тропу гарадзкога.

Ўзьвеі песен ля жалезных брам,
Ўзьвеі песен ля драўляных весьніц…
Недарэчнасьць ўслаўленага нам
Ўжо даўным — даўно пара закрэсьліць.

Ў думах я… Бярозы шаласьцяць.
Гэта шэлест слоў жывой літспрэчкі…
Багне краю не знайсьці выйсьця.
Ўзрушаны асокі каля рэчкі.