Гэта старонка не была вычытаная
*
Пала німа стлеўшая лаза
Ад вячэрніх песен — на даліну.
Ўсё, што нельга ў словах расказаць,
Трэба нам на водшыбе пакінуць.
Трэба знаць каго між нас радней
Сходам удумлівым абраць у раду.
Спрэчны шум нікога ня міне
На ставох згуртованага ладу.
Чорных дзён зьнясілены абшар
Нашу моц ніколі не ўсьвядоміць.
Як слупы, стагодзьдзі барвай мар
Упадуць, адпетыя на зломе.
З грамады ліхвяр яшчэ ня ўцёк,
(Сьветазнаўства з тэрмінам марудзіць)…
Ах, якое дзіўнае жыцьцё,
І якія збродлівыя людзі!
Тойма так па кукалю ідуць,
Гоніць іх нялёгкая благая —
І ніяк такую чараду
Ў чалавечых думках ня убаіць.
З шыльдамі на дугах гнуткіх шый
Мкнуць яны і моляцца на ўзвышшы…
Іх глядзець хачу ад душы
Як людзей, з чужой краіны выйшлых.